У Гомелі прэзентавалі „Палац”



Гомельскія літаратары з Саюза беларускіх пісьменнікаў зладзілі прэзентацыю часопіса „Палац”. У Белай гасцёўні палаца Румянцавых-Паскевічаў адбылася імпрэза, на якой прысутнічалі калегі па пісьменніцкім цэху з Менску. Рэдактар альманаха Анатоль Бароўскі заклікае гомельскіх аўтараў да супрацы.

– Я лічу, што ў Гомельскай вобласці ёсць творцы, якія пішуць не толькі па-расейску, але і на беларускай мове. Проста іх трэба выцягнуць, нагадаць, падказаць, «хлопчыкі давайце» і падштурхнуць, таму што, не ведаюць, дзе надрукавацца, у якім выданні, часопісе ці газеце. А мы гаворым: давай, папрацуй, і ў гэтым, такім выдатным, альманаху ты надрукуешся.

Саюз беларускіх пісьменнікаў адраджае традыцыю выдання літаратурных альманахаў у абласных цэнтрах. Назвы гэтых часопісаў паходзяць ад найбольш адметных архітэктурных аб’ектаў. У Віцебску – гэта „Ратуша”, у Гародні – „Новы замак”, а ў Гомелі – „Палац”, у гонар архітэктурнай дамінанты горада – палаца Румянцавых-Паскевічаў.

gomel-palac712

gomel-palac01

gomel-palac05

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.org