У Гомелі пройдзе выстава „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”



У Гомелі пройдзе выстава прысвечаная старадаўнім шляхецкім сядзібам. Энтузіясты-гісторыкі, архітэктары і краязнаўцы падрыхтавалі экспазіцыю пра родавыя гнёзды мясцовай арыстакратыі.

Паводле ініцыятара выставы „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” Марыі Булавінскай, у наведнікаў выставы будзе магчымасць задаць пытанні аднаму з нашчадкаў вядомага некалі роду Нолькенаў:

– Я спадзяюся, што на выставе будзе нашчадак роду Нолькенаў і Ганецкіх – гэты чалавек сам займаецца даследваннем гісторыі шляхты і мае вельмі эксклюзіўныя матэрыялы. Гэтыя інфарматыўныя матэрыялы і фотаздымкі, здымкі яго сям’і можна будзе пабачыць на гэтай выставе, яны нідзе не друкаваліся.

Выстава „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” мелася адбыцца ў музеі гісторыі горада Гомеля. Аднак за некалькі дзён да адкрыцця адміністрацыя ўстановы адмовіла арганізатарам у памяшканні, убачыўшы крамолу ў слове „шляхта”. Выратавала выставу адміністрацыя філіі Веткаўскага музея, якая згадзілася на правядзенне імпрэзы сёння а 17-й гадзіне.

shlyakhta_gomel

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель