У Гомелі стварылі сацыяльны ролік у абарону гістарычных фасадаў
Гомельскія энтузіясты стварылі сацыяльны ролік, каб гараджане не псавалі фасады гістарычных дамоў танным пластыкам.
У хвілінным відэасюжэце адлюстраваны лёс аднаго з драўляных дамоў, які мяняў свой выгляд цягам ХХ стагоддзя.
Рэжысёр роліка Марыя Булавінская заўваже, што гаспадары гістарычных дамоў часта не разумеюць каштоўнасці драўлянага дэкору.
– Вельмі шмат дамоў папсавана, бо гаспадары будынкаў пачынаюць абшываць фасады сваіх дамоў сайдынгам, мяняць і ставіць вокны ПВХ. Гэта вельмі псуе знешні выгляд дамоў. А калі яшчэ ўлічыць, што яны гэтыя танныя матэрыялы ўсталёўваюць на ўнікальны драўляны дэкор, то мы губляем частку сваёй гісторыі.
Аўтары роліка заклікаюць неабыякавых гараджанаў паўдзельнічаць у рэстаўрацыі фасаду аднаго з гістарычных дамоў. Кіраваць камандай рэстаўратараў-аматараў будзе навуковец Андрэй Скідан.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kli4nik.info