У Гомелі ўзгадваюць Анатоля Сыса



У Гомелі адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса.

23-га кастрычніка кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіць свята з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння паэта. У праграме мерапрыемства – узгадкі выкладчыкаў і аднакурснікаў ды прэзентацыя кнігі прафесара Івана Штэйнера пра Анатоля Сыса. Таксама падчас вечарыны запланаваны выступ барда Андрэя Мельнікава:

– Я пазнаёміўся з Анатолем, калі ён ужо можна сказаць „падаў”.  Чалавек, які не знайшоў сябе ў жыцці пасля смерці мамы. Пакуль была жыва мама, ён сапраўды як бы меў сэнс трымацца, а пасля… Драматычны творца з вельмі моцным талентам. Ёсць літаратура болю, у Сыса вельмі шмат болю. Паэзія Сыса расказвала пра тую Беларусь, якая далёка не ідэальная. 

Чарговая вечарына памяці Анатоля Сыса адбудзецца ў Гомелі 27 кастрычніка. На радзіме паэта – у вёсцы Гарошкаў – святочныя мерапрыемствы пройдуць 2 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя