У Гомелі выйшла новая кніга пра Анатоля Сыса
Аўтар аўтабіяграфічнага выдання пра паэта – прафесар Іван Штэйнер. У кнізе аўтар дае эсэістычны партрэт супярэчлівай асобы Сыса.
Іван Штэйнер адзначае, што хацеў у кнізе ўвесці факты, якія характарызуюць Анатоля Сыса.
– Прыносіў сваю дыпломную работу мне на рэцэнзію ноччу. Як ён гаварыў, яго вылучаюць у кандыдаты ў дэпутаты ад бара з Дома літаратараў. І некаторыя іншыя жарты, факты, як арганізавалі ансамбль музычны “Баскі”, куды ўвайшлі Бяляцкі, Акулін, Кавалёў. Ігралі на гітарах, бубнах. І ён захацеў з імі быць. А яны спыталі, на якім інструменце ён грае. Той адказаў: я ні граю, ні спяваю, але я буду падвываць.
Кніга “Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя” выйшла ў выдавецтве Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель