У Гомелі – выстава скульптур з шакаладу



У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава шакаладных вырабаў і скульптур ўкраінскага кандытара Мікалая Папова.

IMG_1860

Сярод шакаладных экспанатаў трапляюцца яйкі Фабержэ, вялікая і малая кароны Расейскай імперыі, зброя, гаспадарчыя інструменты, посуд і нават бульба з дранікамі.

Цэнтральнае месца сярод „каштоўнасцяў з шакаладу” займае двухмятровая Эйфелева вежа.

Апроч гэтага, напрыканцы верасня плануецца зрабіць шакаладную копію палаца Румянцавых і Паскевічаў.