У Гомелі знішчаць старадаўняе гарадзішча?



Гомельскія краязнаўцы і гісторыкі бароняць найстаражытнейшы ў горадзе помнік археалогіі.

VP_5p5-WGk0

Гарадзішча плямёнаў мілаградскай культуры прастаяла на правым беразе ракі Сож дзве з паловай тысячы гадоў. Цяпер Шведскай горцы (такі тапонім замацаваўся за гарадзішчам з 18 стагоддзя) пагражаюць планы забудовы мікрараёна.

Гісторык Яўген Малікаў заўважае, што помнік мог бы стаць прыцягальным турыстычным аб’ектам:

– У далёкай перспектыве можна было б гэта гарадзішча аднавіць і зрабіць у ім музей жывой археалогіі, такіх музеяў жывой археалогіі ў еўрапейскіх краінах дастаткова шмат. Там можна было б аднавіць драўляныя сцены, падсыпаць валы, канешне, правёўшы перад гэтым археалагічныя даследаванні. Такім чынам горад бы атрымаў яшчэ адзін архітэктурны помнік, які можна было б паказваць гасцям. Помнік, вакол якога быў бы парк, а ў рэальнасці гэта натуральны ландшафт, які захоўваўся на працягу некалькіх тысяч гадоў.

Гарадзішча Шведская горка ў Гомелі ўключаны ў спіс аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У 1920-х гадах падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі гарадзішча быў знойдзены скарб артэфактаў часоў Бронзавага веку.

Матэрыял цалкам у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель