У гонар іерарха беларускага каталіцкага касцёла



З канца траўня і цягам усяго лета ў Пінску чакаецца правядзенне Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі памяці Казіміра Свёнтка. Сёлета касцёл адзначае 115-годдзе першага беларускага кардынала.

Краязнаўца Эдвард Злобін, у сувязі з угодкамі, прапаноўвае рэалізаваць яшчэ адзін цікавы праект – зладзіць фота-відэавыставу працаў Свёнтка:  

– Усім было вядома пра хобі Казіміра Свёнтка – фатаграфаванне і відэаз’ёмку. Менавіта відэаз’ёмка Пінска 1968 года. Гэта ўнікальныя здымкі. І вельмі цікава, як гэта рабілася. Часам нельга было здымаць горад  прыватнай асобе, асабліва духоўнай.

Жыццё і дзейнасць Казіміра Свёнтка неразлучна звязанае з горадам над Пінай. Тут ён адчуў покліч да святарства, скончыў семінарыю і пачынаў свой шлях пасля сталінскіх лагераў. У Пінску першы беларускі кардынал знайшоў і адвечны спачын у ліпені 2011 года. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bobruisk.ru