У гонар Кастуся Каліноўскага ў Беларусі названы адзін населены пункт



Гаворка ідзе пра вёску Каліноўская Свіслацкага раёна Гарадзеншчыны, якая да 1969 насіла назву Ліхасельцы.

Пра тое, чаму савецкія ўлады ўшаноўвалі кіраўніка паўстання 1863 года, кажа вучоны-гісторык і краязнаўца Леанід Ермаковіч:

– У савецкія часы ён лічыўся афіцыйна нашым нацыянальным героем.  Справа ў тым, што існавала савецкая ідэябагема, паводле якой грукаючай сілай гісторыі з’яўляецца працоўныя масы, якія ўвесь час змагаліся са сваімі прыгнятальнікамі. І кожны народ павінен мець пэўны пантэон сваіх народных герояў. І вось прапусцілі нашага Кастуся Каліноўскага. Ён уключаны быў у пантэон нашых нацыянальных герояў, як, дарэчы, гэты пантэон  быў ва ўсіх 15-ці савецкіх рэспублік. І гэтую сітуацыю скарысталі дзеячы нашай навукі і культуры.

«Сёння, на жаль, гэта замоўчваецца», –  падсумаваў гісторык. Акрамя населенага пункту, згадкі пра Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі можна знайсці ў назвах вуліц шэрагу гарадоў, помніку і назве гімназіі ў Свіслачы, мемарыяльнай шыльдзе ў Менску і мастацкіх работах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com