У гонар Вячаслава Адамчыка адкрыюць мемарыяльную шыльду



У суботу, 3 лістапада, на радзіме пісьменніка Вячаслава Адамчыка (1933-2001) у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар яго 85-годдзя.

Святочная імпрэза пачнецца ў 11 гадзін у Круцілаўскай сярэдняй школе, а пасля – у Варакомшчыне. У мерапрыемстве прымуць удзел землякі пісьменніка, менскія і гарадзенскія літаратары. Шыльду і яе ўстаноўку фінансавала сельская гаспадарка ААТ “Граніт-Агра”Дзятлаўскага раёна.

На імпрэзу запрашаюцца ўсе жадаючыя і прыхільнікі творчасці Вячаслава Адамчыка, аўтара славутых раманаў “Чужая Бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца…”, а таксама іншых твораў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён