У горадзе над Шчарай адбудуцца “Слонімскія цудадзействы”



13 і 14 красавіка ў Слоніме на базе Слонімскага драматычнага тэатра і Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку адбудзецца XII Гарадзенскі абласны фестываль узорных дзіцячых тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”.

У ім прымуць удзел дзіцячыя тэатральныя калектывы са Слоніма, Гародні, Шчучына, Ваўкавыска, Мастоў, Ліды і іншых гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны.

Галоўная мэта фестывалю — гэта ўмацаванне ролі і папулярызацыя ўзорных тэатраў вобласці, падтрымка, стымуляванне і развіццё дзіцячай тэатральнай творчасці і ўтварэнне новых. Рэпертуар калектываў-удзельнікаў фестывалю складуць пастаноўкі на самую розную тэматыку, але найперш творы беларускай і замежнай класікі, аўтарскія спектаклі.

Падчас фестывалю для кіраўнікоў тэатральных калектываў адбудуцца майстар-класы майстроў тэатральнага мастацтва, а таксама калектыў Слонімскага драматычнага тэатра пакажа спектакль “Чырвоная шапачка”. Фестываль прадугледжвае святочнае шэсце юных артыстаў Гарадзеншчыны ў касцюмах сцэнічных герояў па Слоніме, прыгожае адкрыццё фестывалю і ўзнагароджванне пераможцаў.

Беларускае Радыё Рацыя