У гурта Shuma пяць узнагарод ад Experty.by
Музычныя альбом году назвалі ў Менску. Пераможцу абрала журы, створанае рэсурсам Experty.by. Па выніках галасавання найлепшай за 2015 год прызнаная кружэлка этна-электроннага праекту Shuma. Акрамя ўзнагароды за альбом году, Shuma атрымала яшчэ чатыры дыпломы ў розных намінацыях. Стваральніца праекту, спявачка Руся дзеліцца ўражаннямі:
– Бывае часам змагаешся-змагаешся за гэтую музыку. Думаеш, ё-маё, колькі можна, дарослая жанчына, навошта мне ўсё гэта цягнуць. А тут хоп – і такі прыз жыццёвых сіл. Я такая шчаслівая.
Сёлетнія ўзнагароды гурта Shuma.
На другім месцы па колькасці дыпломаў апынуўся фольк-металічны гурт Re1ikt родам са Светлагорску – ён перамог у трох намінацыях.
Прыз за найлепшы ідзі-поп альбом атрымала “Сярэбранае вяселле” з Менску, а самым лепшым дэбютам прызналі альбом гурту NABR з Берасця. Паслухаць усе гэтыя альбомы можна на сайце experty.by.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбуку музыкантаў.