У Індуры прайшоў фестываль польскай харавой музыкі



Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі арганізаваў першы фестываль польскай  харавой музыкі “Над Нёмнам  – 2015”. Мерыпрыемства адбылося у мясцовасці Індура на Гарадзеншчыне, а канцэртнай залай стаў касцёл Найсвяцейшай Троіцы.

chory

У фестывалі прынялі ўдзел пяць харавых калектываў  -тры з Менску і два з Гародні. Як зазначае старшыня аддзелу культуры Саюза палякаў Вераніка Шарэйка, фестываль у першую чаргу павінен спрыяць  папулярызацыі польскай песні на Беларусі:

– Асноўная мэта, каб польскія хоры сустракаліся, знаёміліся, каб працягвалі гэтую інтэграцыю. Каб як мага больш людзей хацелі спяваць.

Віктар Ахраменка:

– Мы спяваем польскія творы, але ж, канешне, мы – беларусы. І мы абавязкова выконваем твор “Магутны Божа”.

Юля Маркевіч:

-У  хоры “Голас душы” я спяваю з 90-х гадоў. Такія фестывалі вельмі патрэбныя. Нават добра, што ён праходзіць не ў вялікім горадзе, а ў мястэчку, куды маглі прыйсці мясцовыя жыхары і паслухаць гэтую музыку.

Падчас фестывалю прагучалі творы рэлігійнай і патрыятычнай тэматыкі, а таксама польскія народныя песні і папулярныя музычныя мелодыі сучасных аўтараў. Фестываль польскай харавой музыкі ў будучым абяцае стаць штогадовым і праходзіць у розных мясцовасцях Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Індура