У інтэрнэце пачала працу платформа па лічбавай гісторыі



У інтэрнэце пачала працу платформа па лічбавай гісторыі – Digital History Network.

На сайце ўжо можна паслухаць цыкл дакументальных аўдыёспектакляў пра Берасце, даведацца пра месцы габрэйскай спадчыны Беларусі, пачытаць асабістыя дзённікі тых, хто жыў у час вайны, і азнаёміцца з іншымі шматлікімі лічбавымі гістарычнымі праектамі з Беларусі, Украіны, Расеі і Нямеччыны.

Платформа працуе па-расейску і па-ангельску і будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і тэхналогіямі, асабліва спецыялістам, якія працуюць з культурай памяці пра Другую сусветную вайну ў Еўропе.

Ініцыятывы і арганізацыі могуць размясціць на сайце інфармацыю пра свой праект, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя IT-рашэнні ў гісторыка-адукацыйнай і даследчай працы для папулярызацыі культуры памяці.

Беларускае Радыё Рацыя