У інтэрнэце збіраюць подпісы за аднаўленне касцёла ў Пінску
У інтэрнэце збіраюць подпісы за аднаўленне касцёла святога Станіслава, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы Пінска.
Графічная рэканструкцыя Аляксандра Невара
Адпаведная заява размешчана на сайце petitions.by. Пасля петыцыю перададуць у Міністэрства культуры Беларусі і Берасцейскі аблвыканкам.
Графічная рэканструкцыя Аляксандра Невара
Дзякуючы шматлікім фотаздымкам і архіўным відэа, можна пабачыць веліч і прыгажосць зніклай святыні – кажа намесніца дырэктара Музея Беларускага Палесся Святлана Лазюк:
– Як сцвярджаў пісьменнік Міхаіл Ляско, пінскі касцёл езуітаў вельмі прыгожы. Ён быў пабудаваны яшчэ ў часы князёў Вішнявецкіх. На яго вельмі цікава глядзець з-па–над ракі Піны. Адзін гэты храм дамінуе над усім горадам, які даволі нізкі і складаецца з драўляных пабудоў.
Касцёл святога Станіслава ў Пінску быў самым вялікім езуіцкім касцёлам на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Яго знішчылі ў жніўні 1953 года.
Здымак касцёла 1930-х гадоў
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя