У Італіі прайшло некалькі акцый прымеркаваных да „Ночы расстраляных паэтаў”



У Італіі адбыліся некалькі акцый да „Ночы расстраляных паэтаў”.

Пра асаблівасці гэтых акцый распавядае народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:

– Тры акцыі. Адна ў Рыме, гэта была імша. Адна імша ў Фларэнцыі. І агульнае мерапрыемства з некалькімі суполкамі, арганізацыямі, асацыяцыямі ў Італіі. Прымалі ўдзел прадстаўнікі з Балоніі, з Рыму і з Фларэнцыі. Мерапрыемствы прайшлі вельмі добра, мы вялі трансляцыю.

Па яе словах, падчас трансляцыі здарыўся дзіўны інцыдэнт:

Я вяла прамое ўключэнне, трансляцыю на YouTub, у Італіі яна не працавала. Зараз мы глядзім на гэтую трансляцыю, яна запісаная ў выключнай якасці, усё бачна, усё чутна. Але калі мы збіраліся паглядзець усе разам, хто ў Мілане, хто ў Рыме, яна не працавала.

Цяпер адмысловую трансляцыю з мерапрыемства ў Італіі можна паглядзець на YouTube.

Беларускае Радыё Рацыя