У Камянецкім раёне з’явілася сапраўдная кузня
На Берасцейшчыне ў Камянецкім раёне пачала працу сапраўдная кузня. Яна была пабудаваная за сродкі праекту агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” ў аграэкасядзібе ў вёсцы Белая “Польскі маёнтак”. У кузні кожны жадаючы турыст можа паспрабаваць сябе як майстра, а таксама наведаць месца ў якасці музея.
Кіраўнік праекту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук упэўнены, што дзякуючы кузні можна будзе прыцягнуць больш турыстаў на Камянеччыну:
– Асноўная мэта –дадаць разынку турызму ў Белавежскім рэгіёне, таму што такой кузні ў Беларусі яшчэ ніхто не пабудаваў. Яна будзе працаваць не толькі для мясцовых жыхароў, але і для турыстаў. Кожны жадаючы зможа тут выкаваць для сябе падкову.
Кузня пабудавана на тым самым месцы, дзе раней стаяла сапраўдная кузня ў гэтай мясцовасці. Агульны бюджэт турыстычнага аб’екту склаў каля 15 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bigpicture.ru