У Кіеве BRUTTO і Гайдамакі зайграюць „партызан-рок”
29 жніўня на арт-заводзе „Платформа” ў Кіеве стартуе фестываль Партызан рок.
„Партызан рок – гэта злы, прамы і бескампрамісны адказ дрымучаму „саўку”, які ўжо вельмі астачарцеў думаючаму прагрэсіўнаму грамадству. Гэта – музыка барацьбы за Свабоду! Не за эфемерную духоўную, а за сапраўдную ісцінную Свабоду – самім вырашаць свой лёс”, – паведамляюць арганізатары.
Для наведвальнікаў зайграе партызанскі атрад гуртоў BRUTTO, Antis, Dzieciuki, Тэлевізар і Гайдамакі.
„Гэты фестываль – антыімперскі і антываенны. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто выступае супраць Новай халоднай вайны!”, – адзначаюць арганізатары.
Пачатак а 15:00 па адрасу вуліца Беламорская, 1а.