У Кіеве паставілі п’есу Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)»
Адна з самых папулярных творчых труп Кіева – «Дзікі тэатр» і рэжысёр Максім Голэнко прадставілі п’есу беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)».
Твор распавядае пра драматычныя падзеі у Менску пасля выбараў 9 жніўня, — расказаў пасля завяршэння спектакля аўтар Андрэй Курэйчык. Прататыпамі герояў сталі рэальныя асобы.
– Гэта п’еса напісана па тым першым месяцы пратэстаў, якія ў нас адбываліся. Гэта ўсе рэальныя персанажы, больш вядомыя – гэта Святлана Ціханоўская, Лукашэнка і яго сын. Ёсць гэты “беркутавец”, які вельмі аддана служыць, на жаль, рэжыму Лукашэнкі ў Менску. Ёсць дзяўчына, якая расказала пра тое, як яна была на Акрэсціна і што там перажыла. І ёсць Аляксандр Тарайкоўскі, герой Беларусі, першы загінулы ў нас падчас пратэстаў.
Гэтай творчай акцыяй «Дзікі тэатр» Украіны выказаў сваю салідарнасць са звольненымі артыстамі Купалаўскага тэатра, з акцёрамі Гарадзенскага драматычнага тэатра, якія ў апошнія дні пацярпелі з-за ўдзелу ў пратэстах, і іншых дзеячаў мастацтва, якія трапілі пад рэпрэсіі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа