У Кіеве прайшла “Кавер-паці”



Гэта музычная імпрэза, падчас якой прагучалі адметныя кампазіцыі постсавецкай прасторы. Публіка на чале з вакалістам і гітарыстам вечару Кантанцінам Стасевічам узгадала і неўміручыя творы беларускіх артыстаў: Лявона Вольскага, гуртоў NeuroDubel, “Петля Пристрастия”, “Ляпис Трубецкой” ды іншых. “Такі выбар песень невыпадковы”, – кажа музыка.

„Цяпер у рэпертуары я выбіраў песню, якую люблю. Я больш адштурхваюся да таго, што мне больш падабаецца музыка, для мяне не мае значэнне мова, на якой яны напісаны. Гэта былі і беларускія і рускія гурты, той жа ДДТ. З беларускіх – Ляпіс, Лявон Вольскі, таксама на расейскай і на беларускай мовах. Вядома, важна беларусам размаўляць на роднай мове”.

Тым не менш беларуская мова на канцэрце годна гучала не толькі ў песнях, але і паміж імі.
Дарэчы, акрамя кавераў, публіка пачула і кампазіцыі гурта “Дом Связи”, удзельнікам якога з’яўляецца Канстанцін. Лёс бэнду апошнім часам ускладніўся: вакаліст калектыву адсядзеў суткі, двое музыкаў з’ехалі ў Польшчу, туды ж збіраецца і сам Канстанцін. Нягледзячы на тое, што яшчэ двое застаюцца ў Беларусі, гурт збіраецца працягваць сваю дзейнасць.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя