У кнігарні „ЛогвінаЎ” адбыліся “Вялікія вылазіны”



У сталічнай кнігарні „ЛогвінаЎ” адбыліся “Вялікія вылазіны”. Яна перабіраецца на новае месца і мяняе фармат.

Пра плён працы самай вядомай літаратурнай пляцоўкі сталіцы распавядае літаратар Ігар Бабкоў:

– Усё, што паўставала, гэта было альбо класічнае нейкае адраджэнскі, альбо праекты тутэйша-мадэрнісцкія. Усё гэта больш-менш сур’ёзныя праекты. Праект Ігара Логвінава – гэта  фантастычна прыгожыя гісторыі пра тое, як нібыта несур’ёзныя людзі пачынаюць варушэнне –  артхауз беларускі, а ўсё гэта аказваецца значна больш сур’ёзным, чым усё сур’ёзнае, што мы бачым вакол.

У кнігарні „ЛогвінаЎ” за амаль дзесяць гадоў яе існавання прайшлі сотні сустрэч з беларускімі і замежнымі аўтарамі, прэзентацыі кніг. Яна стала адным з легендарных пунктаў культуры беларускай сталіцы.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск