У Менску прэзентуюць аповесць Андрэя Лазуткіна “Полигон”
У кнігарні “ЛогвінаЎ” будзе прэзентаваная чарговая кніга з гэтай серыі – аповесць Андрэя Лазуткіна “Полигон”.
Саюз беларускі пісьменнікаў працягвае свой выдавецкі праект для дэбютантаў “Пункт адліку”.
20 лістапада ў кнігарні “ЛогвінаЎ” будзе прэзентаваная чарговая кніга з гэтай серыі – аповесць Андрэя Лазуткіна “Полигон”.
Кажа прэс-сакратар Саюза Віка Трэнас:
– Гэтая аповесць выдадзеная ў серыі “Пункт адліку”. Аповесць вельмі цікавая і значная для маладога аўтара, якому крыху больш за 20. Твор гэты вельмі сур’ёзны па сваім змесце, рэдагавала кнігу Людміла Рублеўская.
Аповесць Андрэя Лазуткіна “Полигон” – першы ў Беларусі твор у стылі «ост-мадэрн».
У прэзентацыі кнігі возмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Людміла Рублеўская, Антон Рудак і куратарка серыі “Пункт адліку” Юлія Цімафеева.
Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя