У кнігарні “Логвінаў” прэзентуюць “Партрэт стагоддзя”
Выдавецтва “Лімарыюс” у сваёй серыі мемуарнай літаратуры выдала ўнікальныя ўспаміны беларускага мастака Яўгена Ціхановіча “Партрэт стагоддзя”. Над гэтай кнігай мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працаваў каля 20 гадоў. Яўген Ціхановіч – прадстаўнік вядомай беларускай мастацкай сям’і, быў сведкам мастацкага жыцця Беларусі практычна на працягу ўсяго 20 стагоддзя, – кажа Сяргей Харэўскі.
– Ён, фактычна, быў носьбітам беларускай культурнай памяці ўсяго ХХ стагоддзя. Таму гэтыя ўспаміны, я спадзяюся, будуць мець пэўную мемарыяльную, навуковую каштоўнасць і выклічуць пэўную цікавасць з боку публікі.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 14 лістапада ў кнігарні “Логвінаў”. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя