У Косаве адкрыецца выстава прысвечаная мясцінам Касцюшкі
4 лютага 2019 года ў 12:20 у ДУК „Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі” у Косаве ў рамках святкавання Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы „Сын сваёй Радзімы”.
Выстава арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Берасці, Грамадскім аб’яднаннем «Вытокі творчасці» пры Берасцейскім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі”.
На выставе будуць прадстаўлены 18 прац брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з’явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Мерачоўшчыне. Сярод аўтараў прац – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстава Аб’яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных прац Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з’яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.
Мэтай выставы з’яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй „малой Радзімы”, праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос. Прыродныя фактары ўздзейнічаюць на фарміраванне культуры і развіццё як лакальных соцыумаў, так і індывідаў. Навуковыя канцэпцыі падкрэсліваюць значэнне прыродных кампанентаў у працэсе здабыцця чалавекам яго радавой сутнасці – вызначаюць унікальныя рысы і падкрэсліваюць універсальнасць яго асобы. Пейзажныя працы брэсцкіх майстроў спрабуюць расказаць пра сацыякультурны Універсум Тадэвуша Касцюшкі – аднаго з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім свеце.
Наведаць выставу можна будзе да 30 красавіка 2019 года.