У краіне роднай мовы
У Слоніме падвялі вынікі раённага этапа Гарадзенскага абласнога конкурсу “У краіне роднай мовы”. Найлепшы ролік пра родную мову, на думку журы, стварылі вучні і настаўнікі Слонімскай сярэдняй школы №2. Яны і сталі пераможцамі.
Другое і трэцяе месца занялі Слонімская сярэдняя школа №7 і Міжэвіцкая сярэдняя школа.
Прапануем вашай увазе відэаролік пераможцаў конкурсу.
Аксана Шпак, Слонімскі раён