У Кракаве пачынаецца трохдзённы зімовы фестываль беларускай культуры
У праграме шмат падзей, сярод які аўтарскія сустрэчы з пісьменніцай Ганнай Янкутай і гісторыкам Уладзімерам Арловым, выступ «Вольнага хору» ды іншыя.

У суботу ў беларускай прасторы на вуліцы Кракаўская, 19 у Кракаве стартуе кніжны кірмаш з удзелам некалькіх кнігарняў і выдавецтваў – «Кніганоша» (Kamunikat.org), «Гутэнбэрг» – і выступамі пісьменнікаў ды выдаўцоў.
21 студзеня з беларусамі Кракава таксама сустрэнуцца Ганна Янкута, з беластоцкіх ваколіц – Уладзімер і Раман Арловы.
Таксама адбудуцца два розныя паводле праграмы нядзельныя канцэрты «Вольнага хору»: выступ у Інстытуце культуры Віла Дэцыюша апоўдні і калядны канцэрт у касцёле святой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты а 19 гадзіне, пасля імшы.
