У красавіку споўнілася 135 гадоў Язэпу Дылу



У красавіку споўнілася 135 гадоў вядомаму беларускаму палітычнаму, грамадскаму дзеячу, пісьменніку Язэпу Дылу. Аднак юбілей прайшоў не заўважна.

Толькі малады гісторык Канстанцін Касяк напісаў для сайту “Будзьма беларусамі” артыкул “Тры жыцці аднаго беларуса”. Нашаму радыё ён расказаў, што з дзяцінства Язып Дыла ўваходзіў у ягоны спіс любімых пісьменнікаў:

– Я яшчэ ў школьныя гады добра быў знаёмы з яго творамі, і мне спадабаліся яго творы, асабліва “На шляху з вараг у грэкі”. А таксама ведаў, што ў яго юбілей, і мне здалося, што пра яго ніхто не напіша, насамрэч так і атрымалася, таму вырашыў сам напісаць, вось такая прычына. 

Язэп Дыла ўсё сваё жыццё прысвяціў адраджэнню Бацькаўшчыны. У савецкай Беларусі ён займаўся пераважна пытаннямі нацыянальнай культуры, між іншым быў дырэктарам Першага Беларускага драматычнага тэатра ды Інстытуа па вывучэнні мастацтва.

У 1930 годзе быў арыштаваны і абвінавачаны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Высланы на пяць гадоў у Кунгур Пермскай вобасці. Потым жыў і працаваў у Саратаве, дзе і памёр у 1973 годзе.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя