У Краснаполлі пачаліся “Тэатральныя вечарыны”



У Краснаполлі на Магілёўшчыне пачаўся Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў “Тэатральныя вечарыны”.

Фестываль адбываецца адзін раз у два гады. За час яго існавання ў Краснаполлі выступалі аматарскія тэатры з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі і Украіны.

У першы дзень фестывалю яго ўдзельнікі віталі драматурга з Гомеля Васіля Ткачова. Цікавая сустрэча з ім адбылася ў Краснапольскай раённай бібліятэцы.

А потым першым на сцэне выступіў народны тэатр Краснапольскага цэнтра культуры, які паказаў спектакль па п’есе Васіля Ткачова “Жаночы вулей”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наталлі Козік