У Крэве – чарговы археалагічны сезон



KREVA INCOGNITA. З альманаху, які выдае Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”, можна дазнацца пра вынікі даследаванняў старажытнага мястэчка.

Распавядае супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолаг Алег Дзярновіч:

– У мяне фактычна ў Крэве некалькі аб’ектаў: гарадзішча, замак, гістарычны цэнтр. Гэты сезон мы працуем на крэўскім гарадзішчы. KREVA INCOGNITA – гэта альманах рэгіянальнай гісторыі, дзе збіраюцца звесткі менавіта пра Крэва і ваколіцах. Выйшла ўжо два тамы, два выпускі гэтага альманаху. Як раз самы свежыя вынікі даследаванняў, не толькі маіх персанальна, але і калег з фонду. Ёсць людзі, якія займаюцца, скажам, фартыфікацыяй Першай сусветнай вайны. Гэтыя ўсе звесткі вы можаце знайсці ў гэтым альманаху.

Дазвол на археалагічныя працы ў Крэве выдае Акадэмія навук Беларусі, але працу і побыт валанцёраў забяспечвае Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, мястэчка Крэва, Смаргонскі раён