У Крэве пачалося аднаўленне Княскай вежы



У Крэве пачалося аднаўленне Княскай вежы знакамітага замку. Працы вядзе ААТ „Белрэстаўрацыя”. Галоўная паўразбураная вежа замку зараз у рыштаваннях. Яшчэ да дажджоў рэстаўратары апрацавалі муры адмысловай рошчынай, якая не дазволіць расці моху, з’яўляцца грыбку і плесені.

Зараз над Княскай вежай узводзіцца своеасаблівы „парасон”, які будзе абараняць аб’ект ад ападкаў і далейшага разбурэння. Штодзённа тут працуе каля 10 чалавек. Распрацаваны адмысловы дзяржаўны праект кансэрвацыі з далейшай рэстаўрацыяй усяго замку. У першым парадку мяркуецца аднавіць менавіта Княскую вежу, дзе плануецца размясціць магчымую экспазіцыю і продаж сувеніраў.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара