У “Крызе” акрылася калядная выстава
У гарадзенскай арт-галерэі „Крыга” адкрылася зборная выстава мясцовых мастакоў, якая прысвечана Калядам. Яе адкрыццё прайшло без прэзентацыі. Разам з вядомымі мастакамі свае карціны прадставілі і маладыя творцы.
Кажа адзін з удзельнікаў выставы, мастак Мікалай Бандарчук:
– Вельмі выдатная справа на Калядкі рабіць выставу. Я сам паляшук і самае цікавае, што зусім нядаўна, калі я быў на Палессі, казалі: “Прыязджай, у нас зноў ходзяць, калядуюць, усё гэта вярнулася”. Народ захоўвае вось гэтыя традыцыі цікавыя, а калі мастакі звяртаюцца да гэтай тэмы, я думаю, што гэта вечная тэма і колькі будзе часу, столькі мастакі будуць працаваць над гэтай тэмай – гэта святая тэма.
Паглядзець калядныя карціны і набыць іх у арт-галерэі „Крыга” можна да 24-га снежня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня