У „Крызе” дзеці рабілі калядныя паштоўкі
Майстар-клас па вырабе традыцыйнай каляднай паштоўкі для маленькіх гарадзенцаў прайшла ў арт-галерэі „Крыга”.
Дзясятак дзетак пад кіраўніцтвам майстрыцы Таццяны Сулімы зрабілі свае пашкоўкі. Зробленыя сваімі рукамі паштоўкі прыемна падараваць на Куццю сваім блізкім. Асабліва, калі яна мае свой характар і не падобная да іншых. Кажа Таццяна Суліма:
– Калядныя паштоўкі – гэта тыя падарункі, для якіх няма межаў, бо нягледзячы на тое, дзе знаходзіцеся вы, і дзе знаходзяцца тыя людзі, якіх вы хочаце павіншаваць, яны заўсёды дойдуць да адрасата. Вельмі прыемна, што паштоўка можа затрымаць вось гэтыя цёплыя словы і цёплыя пажаданні на доўгія гады.
Заўсёдны персанаж паштоўкі: зорка, анёл ды пажаданні на Калядныя святы. Самаробныя паштоўкі ў Гародні рабіліся ўжо даўно, але сваё новае нараджэнне яны перажылі ў апошнім дзесяцігоддзі, калі электронная пошта амаль выцесніла з жыцця традыцыйнае ліставанне.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
