У „Крызе” гаварылі пра кіно
Публічную лекцыю для гарадзенцаў, якая прысвечаная кінематографу і кінатэатрам, што існавалі ў горадзе на Нёмане, правяла гісторык Тацяна Касатая. Яна прайшла ў арт-галерэі „Крыга”.
Кіно – гэта цікавая з’ява, яно сфармавала новую гарадскую прастору, больш дэмакратычную, якая была духам ХХ стагоддзя, кажа гісторык.
– Публічная прастора і фарміруецца самімі людзьмі. І таму там стасункі, якія ўсталёўваюцца, не з прымуса зверху якой-небудзь улады, а менавіта знізу. І тыя рытуалы, якія ўсталяваліся, тое, што кінатэатры ператварыліся ў частку штодзённага жыцця. Гэта высвечвала пра такі дэмакратызм, які фарміраваў гэтыя камунікацыі, узаемаадносіны. Розныя сацыяльныя слаі туды прыходзілі, не трэба было загадзя рыхтавацца, не трэба было рабіць прычоску адмысловую, ці апранаць якую-небудзь адмысловую кашулю.
На лекцыю лектарка прынесла некалькі артэфактаў 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя: праграмкі, квіткі гарадзенскіх кінатэатраў. Дыскусія выявіла, што некаторыя ўдзельнікі яшчэ памятаюць, як паказывалі ў гарадзенскіх кінатэатрах нямыя фільмы, альбо забраныя нямецкамоўныя з пакананай Нямеччыны 1945-га году. Лекцыю тэхнічна падрыхтавалі супрацоўнікі выдавецкай серыі „Гарадзенская бібліятэка”. Наступная публічная лекцыя пазнаёміць гарадзенцаў з гісторыяй навігацыі па Нёмане. Яе прачытае гісторык Андрэй Вашкевіч.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/U95ttXBB1mw”]
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя