У Курапатах асвяцілі Крыж Вацлава Ластоўскага



Крыж у памяць выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа і публіцыста XX стагоддзя Вацлава Ластоўскага асвяцілі на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Асвяціў крыж святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч. На гэтую цырымонію запрашаліся таксама прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі і Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Аднак яны не прыйшлі.

13076806

13055503

Фота Юры Волчак

Крыж вышынёй 5 метраў зроблены з моранага дуба і пакрыты мастацкай разьбой. Яго аўтары — жывапісец Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрый Камандзірчык. Знак уяўляе сабой шасціканцовы крыж белага колеру. На верхнім промні крыжа намаляваны гістарычны герб „Пагоня”, у цэнтры — укрыжаваны Хрыстос. На бакавых промнях — элементы беларускага нацыянальнага арнаменту. Ніжэй за распяцце выразаны бюст Ластоўскага.

Мастак Алесь Цыркуноў адзначыў, што крыж усталяваны ў памяць не толькі Ластоўскага, але і ўсіх яго паплечнікаў.

Гэты крыж патрэбны нашаму народу. Падобныя знакі неабходны, бо іх не будзе, зачахне вера народа ў тое, што ёсць гэтая інтэлігенцыя, ёсць людзі, якія могуць штосьці ахвярна рабіць. Гэты крыж – помнік Ластоўскаму і яго ахвярнасці.

Вацлаў Ластоўскі быў актывістам Беларускай сацыялістычнай грамады з`яўляўся старшынёй кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ластоўскі незележнік – выступаў супраць савецкай улады і польскай акупацыі. Двойчы, у 1930 і 1937 гадах, Ластоўскі арыштоўваўся. Пасля першага арышту быў сасланы на пяць гадоў у Саратаў (Расея), пасля другога — прыгавораны да расстрэлу як „агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі”.

Паводле БелаПАН