У Лідскiм раёне адкрыўся цыкл святаў вёсак



З надыходам лета адкрыўся цыкл святаў вёсак Лідскага раёна. Макары – адна з першых вёсачак, якая ўжо прымала гасцей. У гэтай вёсцы, дарэчы, пражываюць толькі тры чалавекі. Але свята прайшло вельмі добра і цікава. На чарзе – святы ў іншых вёсках. Пра гэта паведаміў свежы нумар газеты “Наша слова.pdf”, якую рэдагуе ў Лідзе Станіслаў Суднік.

“Наша слова” на першых старонках знаёміць чытачоў і з ХХІ Нацыянальным фестывалем беларускай песні і паэзіі, які адбыўся ў Маладэчне. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядала пра асобу маэстра. На фестывальных пляцоўках працавалі экспазіцыі, прысвечаныя важным для гісторыі нашай краіны датам – 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама выстава „Памяць пакаленняў” да Года гістарычнай памяці.

Працягваюць друкавацца на старонках выдання цікавыя артыкулы з „Беларуска-індзейскай энцыклапедыі” і анталогіі „Індзейцы вачыма беларусаў”, а таксама ўспаміны і разважанні пра вайну 1920 года генерала Люцыяна Жалігоўскага, а таксама іншыя матэрыялы.

Беларускае Радыё Рацыя