У Лідзе адбудзецца свята, прысвечанае роднай мове
18 лютага ў Лідскім палацы культуры адбудзецца гарадское свята “Гаворыць сэрца роднай мовай”. Яно будзе прысвечана Міжнароднаму Дню роднай мовы. Гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца штогод 21 лютага.

З самай раніцы ў Лідзе пачнецца акцыя “Вітаемся па-беларуску”. А на працягу дня будзе дзейнічаць інтэрнет-праект “Беларускія рыфмы”.
У 17 гадзін у Палацы культуры адбудзецца інфармацыйна-гульнявая праграма “Пагуляем у роднае слова”. А ў 18 гадзін жыхароў Ліды парадуюць артысты Слонімскага драматычнага тэатра, якія пакажуць спектакль па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”.
Беларускае Радыё Рацыя
