У Лідзе адмянілі ўрачыстае адкрыццё шыльды Астрожскаму



Урачыстага адкрыцця шыльды Канстанціну Астрожскаму ў Лідзе пакуль не адбылося. Хоць шыльда з барэльефам аўтарства лідскага мастака Вадзіма Вераб’ёва ўжо знаходзіцца на сцяне праваслаўнай царквы Георгія Пабеданосца.

CDAD142C-5A73-4191-9C45-F60E2B5AF6D4_mw1024_s_n

Як кажа старшыня мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік, адкрыццё перанесена на 11-га верасня, пра што сёння пасля паніхіды ў царкве па чатырох князях, якія ўдзельнічалі ў бітве пад Воршай, сказаў мясцовы святар:

– Адкрываць шыльду планавалі сёння, што праўда два дні назад Дабрачынны прасіў мяне, каб мы зрабілі гэта пазней, але я настаяў, што для нас важна, каб гэта было сёння. Тады ён згадзіўся па тэлефоне са мной, а сёння ён усё-такі сказаў, што ён не змог атрымаць пісьмовы дазвол ад епіскапа, толькі вусны.

Цяпер адкрыццё шыльды мае адбыцца ў дзень смерці Канстанціна Астрожскага 11-га верасня ў 10.30. А сёння ў Ліду адмыслова на яе планаванае адкрыццё прыехаў беларускі бард з Гомеля Андрэй Мельнікаў ды актывісты з Лідчыны.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org