У Лідзе прэзентавалі «Псалтыр» у перакладзе а. Аляксандра Надсана
У цэнтральнай лідскай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя малітоўніка «Псалтыр» на беларускай мове. Пераклад яго выканаў грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Надсан. Па словах пробашча ўніяцкай парафіі ў Лідзе, айца Андрэя Буйніча, пераклад а. Надсана сёмы па ліку ад часоў Францішка Скарыны і ўнікальны тым, што выкананы ім менавіта з грэцкай мовы.
— Унікальнасць гэтага перакладу ў тым, што ён рабіўся менавіта з грэцкай мовы. Усе іншыя папярэднікі перакладчыкі псалтыра рабілі гэта з іншых моваў, з габрэйскай напрыклад, або з лацінскіх моваў, а айцец Аляксандр Надсан зрабіў гэта з грэцкай мовы, а грэцкая мовы вельмі важная для Усходняй Царквы, і Каталіцкай і Праваслаўнай.
Прэзентацыя «Псалтыра», якая адбылася ў Лідзе, стала трэцяй па ліку ў Беларусі, пасля Полацка і Менска.
6 жніўня наступнага 2017 года споўніцца роўна 500 гадоў з дня выдання першадрукаром Францішкам Скарынам першага перакладу «Псалтыра» на беларускую мову, які ён выдаў у 1517 годзе ў Празе.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя