У Лідзе распачаўся праект “Беларусь – мая мова і песня”



Культурна-асветніцкі праект “Беларусь – мая мова і песня” распачаў сваю працу ў Лідзе. Першая частка праекту – музейна-адукацыйная праграма “У школу да Цёткі” прайшла ў літаратурным філіяле Лідскага гісторыка-мастацкага музея і была прысвечаная тэме беларускамоўнага навучання. У тэматычнай віктарыне ўзялі ўдзел вучні шостага класа адзінаццатай сярэдняй школы Ліды.

dscf7930

Па словах кіраўніка лідскай суполкі Таварыства беларускай мовы Станіслава Судніка, праект не будзе абмяжоўвацца толькі мерапрыемствамі ў літаратурным музеі.

– Сам праект “Беларусь – мая мова і песня” прадугледжвае яшчэ шэраг мерапрыемстваў і ў іншых установах культуры – бібліятэках, клубных установах, палацы культуры і іншых. Там будуць іншыя мерапрыемствы ісці іншымі сіламі.

Культурна-асветніцкі праект “Беларусь – мая мова і песня” арганізаваны сумеснымі высілкамі Лідскага гісторыка-мастацкага музея, Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Наступная яго частка запланаваная на люты і будзе прысвечаная Дню роднай мовы. А сам праект будзе доўжыцца цягам бягучага году.

[Not a valid template]

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара