У Лідзе стане больш на адзін фестываль
8 лістапада ў памяшканні па адрасе Савецкая, 23в у Лідзе пройдзе фестываль «#lidskie» пры падтрымцы ААТ «Лідскае піва», АДА «ЭЛЬМОНТА», Арт Сядзібы, movananova.by і Zoo-Help.
Сутнасць фестывалю палягае ў тым, каб распавесці жыхарам горада пра актывістаў, ініцыятывы і цікавых людзей.
Падчас фестывалю плануюцца выступы актыўных і праслаўленых нараджэнцаў Лідчыны, якія рэалізавалі сябе ў розных сферах спорту, мастацтва і сацыяльна-арыентаваных праектах. Імпрэза будзе складацца з выступаў запрошаных спікераў, а вечар закрые музычны госць – гурт Nürnberg. Гэты калектыў з Менску грае змрочны пост-панк на беларускай мове. Мінімалістычныя партыі гітар, перагружаныя хорусам пад драм-машыну.
Cярод запрошаных удзельнікаў фестывалю: Іван Кірчук, дзеяч культуры і лідар этна-трыа «Троіца», Аляксандр Аўдзевіч, гарадскі актывіст, Алена Куляшова, сузаснавальніца валанцёрскага руху дапамогі бяздомным жывёлам, Павел Белавус, прадпрымальнік; Павел Мацылевіч, архітэктар і арганізатар праекту «ga11ery» ды іншыя. Таксама ў праграму ўключаны выстава, дзіцячая зона, розыгрышы, міні-фуршэт.
Фестываль пройдзе з 14.00 і да 23.00, уваход – вольны.
Беларускае Радыё Рацыя