У Лідзе ўсталявалі помнік Гедзіміну
У Лідзе ўсталявалі помнік вялікаму князю Гедзіміну. Не так даўно каля падножжа замка з’явіўся пастамент, які дачакаўся свайго ганаровага гаспадара. Гэта сумесная праца скульптараў Сяргея Аганава, які родам з Ліды, і Вольгі Нячай. Урачыстае адкрыццё прымеркавана да Дня горада.
