У Лідзе выйшаў чарговы нумар “Лідскага летапісца”



У Лідзе выйшаў чарговы нумар краязнаўчага, літаратурна-мастацкага часопіса “Лідскі летапісец”. Па традыцыі на старонках выдання можна знайсці матэрыялы па гісторыі Лідскага краю, падрыхтаваныя мясцовымі літаратарамі і краязнаўцамі. Па словах рэдактара часопіса Станіслава Судніка, у нумары змешчаны шэраг матэрыялаў па гісторыі каталіцтва і праваслаўя ў Лідскім павеце.

– Даецца матэрыял пра Мікалая Канстанцінавіча Усціновіча. Гэта бацюшка з Ганчароў, які ў цяжкіх умовах у Ганчарах перажыў вайну. Працяг матэрыялу “Вопісы парафій Лідскага дэканату”, даюцца Ружанкаўская і Шчучынская парафіі, і ідзе вялікі матэрыял іерэя Алега Кунцэвіча “З глыбіні стагоддзяў. Архіў Лідскага дабрачыння”.

Акрамя гэтага прадстаўленыя матэрыялы аб ксяндзу Раймунду Зямацкаму, царкве ў Мураванцы, пра Ліду падчас нямецкай акупацыяй і працяг перакладу кнігі Ежы Путраманта “Паўвеку. Маладосць”. Часопіс “Лідскі летапісец” выдаеццаў у Лідзе з 1997 года.

Lid_liet_2

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя