Школа маладога пісьменніка рыхтуецца да прэзентацыі



Школа маладога пісьменніка, якая працуе пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, рыхтуецца да сваёй прэзентацыі. Яна адбудзецца падчас Стральцоўскага фестывалю паэзіі, які пройдзе ў сярэдзіне лютага.

Кажа куратар школы Алена Казлова:

– Неўзабаве ў сярэдзіне лютага будзе Фестываль імя Міхася Стральцова, гэта паэтычны фестываль, але ў межах яго будзе прэзентацыя Школы маладога пісьменніка, у ёй прымуць удзел нашыя вучні і многія з іх першы раз прадставяць аўдыторыі свае творы. 

Школа маладога пісьменніка дзейнічае з 2012 года.

Навучанне доўжыцца адзін год. Гэта нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

* * *

Саюз беларускіх пісьменнікаў cкончыў прыём заявак ад ахвотных навучацца ў Школе маладога пісьменніка, якую ён заснаваў тры гады таму.

Заняткі будуць праходзіць у Менску з пачатку лістапада – па травень. «Магчыма ў працы школы будуць нейкія змены,» – кажа каардынатарка Школы Алена Казлова:

– У гэтым годзе можа змяніцца расклад, можа быць мы будзем займацца толькі па суботах. Можа быць, будзе больш майстар-класаў. Усё залежыць ад таго, як мы здолеем з памяшканнем дамовіцца і гэтак далей. У нас не так шмат магчымасцяў, і мы ўсё вырашаем па ходзе справы. 

Школа маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў – першы падобны досвед. Раней спробы абмяжоўваліся навучальнымі семінарамі, якія трывалі некалькі дзён.

Хто  сёлета стане навучэнцам Школы малалога літаратара – Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціць пасля пятага лістапада.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя