У Лодзі выступіць беларускі незалежны тэатр
26 сакавіка ў Лодзі адбудзецца выступ беларускай тэатральнай групы – BY Teatr.

У супрацоўніцтве з Тэатральным інстытутам, Новым тэатрам, Цэнтрам дыялогу імя Марка Эдэльмана артысты пакажуць спектакль „Жнівень” (пераклад Агнешкі Савіньскай).
Спектакль на прыкладзе звычайнай беларускай сям’і адсылае да пратэстаў у Беларусі 2020 года. Ён даследуе калектыўную траўму, якую трэба асэнсаваць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (які ніколі не скончыўся для людзей, якія засталіся ў Беларусі) і рухацца наперад па шляху перамен.
Драматычная вось тэксту засяроджваецца на адносінах паміж грамадзянінам і прыгнятальнай дзяржавай, сацыяльных канфліктах, асабістым выбары і цяжкім становішчы людзей, якія ўдзельнічаюць у пратэстах супраць дыктатуры, што дазваляе лепш зразумець іх становішча і – нягледзячы на складанасць – паказаць легітымнасць і значнасць грамадзянскай апазіцыі.
Спектакль пакажуць 26-га сакавіка ў Цэнтры дыялогу імя Марка Эдэльмана ў Лодзі а 17:30.
Квіткі бясплатныя пасля рэгістрацыі тут.
