У Лондане прэзентавалі кнігу пра беларускія пратэсты
У Лондане прэзентавалі кнігу пра беларускія пратэсты 2020 года. Кнігу „Беларусь у XXI стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй” пісала група беларускіх і замежных аўтараў.

Прадмову да яе склала Святлана Ціханоўская.
„У дэмакратычнай Беларусі, калі акадэмікі будуць спрабаваць высветліць, хто мы, беларусы, і адкуль мы прыйшлі, няхай гэтая кніга будзе іх правадніком”, — адзначала яна.
У кнізе выкладзеныя погляды на розныя аспекты і прычыны пратэснай актыўнасці, а таксама паказана, як працуе рэпрэсіўная машына.
„Гэта кніга пра абуджэнне Беларусі і аб’яднанне беларусаў”, — гаварылася на яе прэзентацыі. У кнізе тры часткі: гістарычная, сацыяльна-эканамічная і частка, прысвечаная феномену грамадскай самаарганізацыі.
