«У ложку з беларусам. З гісторыі нацыяльнальнага сексу» прэзентавалі ў Полацку



Журналістка, філолаг, культуролаг Анастасія Зелянкова больш за дзесяць гадоў збірала матэрыял для гэтай кнігі. Сёлета яна пабачыла свет. Кніга называецца «У ложку з беларусам. З гісторыі нацыянальнага сексу». Чарговая прэзентацыя кнігі адбылася ў Полацку.

– Калі я пабачыла рэакцыю людзей на нейкія факты, пра якія распавядала, а менавіта пра секс у дачыненні да нашай гісторыі, я зразумела, што гэта выдатны спосаб пазнаёміць людзей з нашай гісторыяй – і менавіта праз тэму сексу. Нават калі яны прачытаюць пра гэтых людзей, пра тых, хто нашу гісторыю рабіў, то я буду лічыць, што дабілася сваёй мэты.

Кніга «У ложку з беларусам. З гісторыі нацыяльнальнага сексу» распавядае пра эратычныя традыцыі беларусаў ад язычніцтва да нашых дзён. У напісанні кнігі выкарыстаны шматлікія  гістарычныя дакументы, фальклорныя крыніцы, а таксама творы літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара