У Лужках распачаўся пленэр, прысвечаны Халакосту



Пленэр, прысвечаны тэме Халакосту, распачаў сваю працу ў Лужках Шаркоўшчынскага раёна. Ён урачыста адкрыўся на малой радзіме грамадскага дзеяча і мовазнаўцы Эліэзэра Бэн-Ягуды (сапраўднае імя Лейзэр-Іцхак Перэльман), які адрадзіў іўрыт. На імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, мастакі, грамадскія актывісты  і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання „Полацкі Габрэйскі дабрачынны цэнтр Хэсэд-Эфраім”.

На здымку: выступае Ада Райчонак

Па словах сябра гэтага аб’яднання і арганізатара пленэра Ады Райчонак, гэта ўжо 27 па ліку пленэр, які яна ладзіць, і другі, прысвечаны Халакосту.

– Я стары чалавек, мне ўжо 80 гадоў мінула. І  я не толькі беларуска, але і габрэйка. І таму мне хацелася правесці магчыма апошні пленэр у сваім жыцці, прысвечаны менавіта Халакосту.  Бо 25 я ўжо правяла, прысвечаных беларусам.

Арганізатары пленэра  –  Германавіцкі культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча і мясцовыя ўлады. Пленэр будзе доўжыцца тыдзень, у ім прыме ўдзел каля 15 мастакоў з усёй Беларусі. Першая выстава прац творцаў адбудзецца ў Віцебску.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара