У Львове адбыўся канцэрт беларускай культурнай салідарнасці
Беларуская Рада культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасці ў межах штогадовага «Свята музыкі», якое праходзіць у Львове.
Як паведамляе тг-канал Беларускай Рады культуры, мэта — прыцягнуць увагу да сітуацыі, у якой апынулася Беларусь і яе культурныя дзеячы.
На сцэну выйшлі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба, «Разьбітае Сэрца Пацана», а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка.
Арганізатары паведамілі, што «сродкі, якія будуць атрыманыя ад гэтай трансляцыі, пойдуць на падтрымку сям’і палітвязня, звязанага са сферай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/by_culture
