У Львове адкрываецца выстава “Беларусы з Украінаю ў сэрцы”



Гэта – сумесны мастацкі праект беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, прысвечаны падзеям на Усходзе Украіны.

Мастацкая выстава “Беларусы з Украінаю ў сэрцы” складаецца больш чым з чатырох дзясяткаў карцін. Беларускі бок прадстаўлены працамі Генадзя Драздова, Алеся Пушкіна, Алеся Сушы, Андруся Такіндана і Алеся Цыркунова. З украінскага боку да праекта далучыўся данецкі мастак Тарас Носар.

Частка карцін стваралася пасля выезду мастакоў у зону баявых дзеяў у 2015 годзе. Сярод арганізатараў паездкі былі і байцы з тактычнай групы “Беларусь”, якія бралі ўдзел у абароне ўкраінскай незалежнасці на Данбасе.

Арт-праект ужо пабачылі ў Крапіўніцкім, Чарнігаве і на Херсоншчыне, а таксама ва ўкраінскай амбасадзе ў Беларусі.

Выстава адкрываецца ў Львоўскім Палацы мастацтва 3 красавіка.

Беларускае Рады Рацыя