У лялечным тэатры абверглі інфармацыю пра звальненне Шалкевіча
У Гарадзенскім лялечным тэатры абвяргаюць інфармацыю пра звальненне Віктара Шалкевіча. Інфармацыя пра звальненне актора і барда з’явілася сёння на старонцы Гарадзенскай бібліятэкі ў сацыяльнай сетцы.
У Гарадзенскім абласным тэатры лялек, дзе Шалкевіч працуе з 1990-га года, інфармацыю пра звальненне абверглі. «Віктар неўзабаве ідзе ў адпачынак, бо ў яго запланаваныя свае выступы, але з верасня працягне працу ў тэатры,» — запэўніла дырэктарка тэатра Марыя Шабашова.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com
